У «віншаванні лідараў і грамадзян замежных дзяржаў» Пуцін звярнуўся «да лідараў і грамадзян Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, «Данецкай народнай рэспублікі» і Луганскай народнай рэспублікі», а таксама народаў Грузіі і Украіны».
Віншаванні Пуціна зробленыя на фоне вайны супраць Украіны, якая доўжыцца больш за два месяцы.
У пасланнях да лідараў і народаў Пуцін заявіў, што «сёння агульны доўг — не дапусціць адраджэння нацызму, які прынёс столькі пакут людзям розных краін», а таксама «захоўваць і перадаваць нашчадкам праўду пра падзеі ваенных гадоў, агульныя духоўныя каштоўнасці і традыцыі братэрскай дружбы».
У «віншавальных тэлеграмах кіраўнікам Данецкай і Луганскай народных рэспублік» Пуцін заявіў, што «сёння нашы вайскоўцы, як і іх продкі, плячо ў плячо змагаюцца за вызваленне роднай зямлі ад нацысцкай брыдоты» і выказаў упэўненасць, што, «як і ў 1945 годзе, перамога будзе за намі».





