Заўважна, што кегль тэксту вельмі вялікі.

Акуляры Аляксандра Лукашэнкі траплялі ў кадр яшчэ ў 2018 годзе, але выпадкова. У адрозненне ад кіраўнікоў іншых краін, Лукашэнка публічна акуляраў не носіць.

У адрозненне ад дэмакратычных краін, у Беларусі таксама не публікуецца інфармацыя пра стан здароўя кіраўніка дзяржавы. У той жа час Аляксандр Лукашэнка на публіку ўдзельнічае ў розных спартовых спаборніцтвах, у якіх нязменна перамагае.

Аляксандру Лукашэнку 67 гадоў, ён кіруе Беларуссю амаль 28 гадоў. За гэты час краіна ператварылася ў адну з найбяднейшых у Еўропе і найменш свабодную на кантыненце. Беларусь таксама трапіла ў татальную палітычную і эканамічную залежнасць ад Расіі.

Клас
4
Панылы сорам
13
Ха-ха
55
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
66