Фота: Акадэмія навук Беларусі
Адзін з тых, каго згадваюць, — Алесь Суша. Да нядаўняга часу ён быў намеснікам гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, цяпер працуе ў Акадэміі навук — у Цэнтры энцыклапедычных выданняў. Ён таксама намеснік дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі.
Алесь Суша. Фота: сацыяльныя сеткі
Суша вядомы як папулярызатар спадчыны Францішка Скарыны. Спрыяў вяртанню ў Беларусь яго «Малай падарожнай кнігі».
Навуковец даследуе таксама гісторыю беларускага хрысціянства. З яго ўдзелам былі алічбаваныя каштоўныя гістарычныя дакументы.
Іншы гісторык — Мікалай Плавінскі, з Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Ён загадчык аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый.
Мікалай Плавінскі. Фота: сацыяльныя сеткі
Адзін з найвядомейшых беларускіх археолагаў. Яго бацька, таксама археолаг, даследаваў пахавальныя курганы ў Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцях.
Пад раздачу трапіў і дацэнт Вадзім Кошман, загадчык цэнтра археалогіі Беларусі. Ён абараняў кандыдацкую па тэме «Сельскія паселішчы міжрэчча Бярэзіны і Дняпра ў Х—ХІІІ стагоддзях». Пісаў таксама навуковыя працы па Трасцянцы.
Вадзім Кошман. Фота: sb.by
Лукашэнкаўцы гневаюцца, што гэтыя навукоўцы захавалі свае пасады.
«А чые гэта пратэжэ, спадары акадэмікі? Хто іх «крышуе»?» — лукашэнкаўскія каналы пагражаюць недастаткова актыўным у рэпрэсіях падначаленых кіраўнікам інстытутаў.
Палітычна матываваныя звальненні ва ўніверсітэтах і Акадэміі навук ідуць увесь перыяд кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
За апошнія амаль два гады ў выніку некалькіх хваль чыстак звольнілі многіх навукоўцаў НАН. Працу страцілі шматлікія супрацоўнікі аддзяленняў біялагічных навук, фізіка-тэхнічных навук, гуманітарных навук, мастацтваў, Нацыянальнага гістарычнага архіва. За пазіцыю не працягвалі кантракт прафесарам універсітэтаў.





