З фармулёўкай «для абароны ўнутранага рынку» ў Беларусі то і справа ўзнікае забарона на вываз з краіны фізічнымі асобамі пэўных груп тавараў — магчымыя «закупы» толькі ў межах абазначаных лімітаў.
Адно з апошніх такіх абмежаванняў накладала ліміт на вываз мукі (не больш за два кілаграмы), на крупы (не больш за кілаграм) і максімум тры слоікі малочных і мясных кансерваў (за выключэннем дзіцячага харчавання).
Цэны на прадукты ў Беларусі.
На звышзапатрабаванасці тавараў з беларускіх крам асобна зрабіў акцэнт Лукашэнка, заявіўшы: «Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў дадзеным выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў «заможным» свеце, у іх усё было. І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хаця б грэчкі купіць. Добра крупы — солі няма, солі просяць у нас».
Паглядзелі, ці ёсць у замежных крамах-дастаўках вышэй агучаныя тавары (спойлер: ёсць і з лішкам), і колькі яны каштуюць у параўнанні з прапановамі ў Беларусі.
Мы параўноўвалі найбольш выгадныя па кошце пазіцыі ў чатырох дастаўках: беларускай «Е-дастаўка», польскай Frisco, літоўскай BARBORA, а таксама расійскай «Ленце».
Кошты перавялі ў беларускія рублі па актуальным курсе Нацбанка.
Беларусь | Польшча | Літва | Расія | |
Мука пшанічная | 2.83 руб. за два кг. | 1.75 руб. за кг. | 6.01 руб. за два кг. | 4.85 руб. за два кг. |
Грэчка | 4.49 руб. за 800 гр. | 3.51 руб. за 400 гр. | 7.93 руб. за 800 гр. | 3.92 руб. за 800 гр. |
Рыс | 3.25 руб. за 800 гр. | 5.99 руб. за кг | 2.72 руб. за 800 гр. | 4.66 руб. за 800 гр. |
Аўсянка | 0,85 руб. за 500 гр. | 2.51 руб. за 500 гр. | 1.89 руб. за 400 гр. | 3.17 руб. за 450 гр. |
Манна | 1.66 руб. за кг. | 1.58 руб. за 400 гр. | 2.61 руб. за 800 гр. | 4.48 руб. за 700 гр. |
Пярлоўка | 1.68 руб. за 800 гр. | 1.52 за 400 гр. | 1.78 руб. за 400 гр. | 2.8 руб. за 800 гр. |
Макарона | 3.49 руб. за 400 гр. | 2.92 руб. за 500 гр. | 2.61 руб. за 400 гр. | 2.42 руб. за 500 гр. |
Цукар | 2.49 руб. за кг. | 2.05 руб. за кг. | 1.62 руб. за кг. | 3.69 руб. за 900 гр. |
Соль | 0,68 руб. за кг. | 1.17 руб. за кг. | 2.72 руб. за кг. | 0.93 руб. за кг |
Алей | 7.25 руб. за 1 л. | 4.98 руб. за 500 мл. | 6.83 руб. за 1 л. | 5.41 руб. за 1 л. |
Тунец кансерваваны | 3.99 руб. за 230 гр. | 10.02 руб. за 240 гр. | 8.48 руб. за 240 гр. | 5.96 руб за 185 гр. |
Свініна ў кансервах | 8.29 руб. за 338 гр. | 4.75 руб. за 300 гр. | 4.36 руб. за 240 гр. | 10.45 руб. за 338 гр. |
Кошты на прадукты ў Літве.
Як мы бачым, у Беларусі відавочна танней каштуе соль, грэчка, аўсянка, мука, тунец. Але той жа рыс, макароны ці цукар больш выгадна набываць у Еўропе. Не варты пры гэтым забываць, што заробкі «чыстымі» ў Польшчы і Літве ў два разы большыя, чым у Беларусі.
Кошты ў Польшчы.
Цікава, што тунец па добрым кошце прасцей знайсці ў Беларусі, а вось свініну, наадварот, у еўрапейскіх крамах.
Кошты ў Расіі.
Чытайце таксама:
Шоп-туры ў Беларусь. Што выгадна везці ад нас у Польшчу, Літву і Латвію
Наколькі падаражэла садавіна і гародніна за час прадуктовага «эмбарга»





