Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Харчовая сода (ці гідракарбанат натрыю) — гэта неарганічнае хімічнае злучэнне, крышталічны парашок, здольны паглынаць ваду. Соду выкарыстоўваюць у касметыцы, прадуктах харчавання, некаторых леках.

Сода мае безліч карысных для арганізма характарыстык. Сярод іх — супрацьмікробныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці, здольнасць нейтралізоўваць кіслату.

Сода — цалкам біяраскладальнае рэчыва, а значыць, яно абсалютна экалагічна чыстае.

Сода: інструкцыя па прымяненні

У хатніх умовах соду можна выкарыстоўваць у розных формах: сухі парашок, паста ці раствор. У выпадку са свербам і сыпам на скуры змяшайце соду з вадой, каб атрымалася густая паста, і нанясіце непасрэдна на месца раздражнення. Каб узмацніць карыснае дзеянне соды, дадайце некалькі кропляў настою календулы ці соку алоэ вера.

Гэтая ж паста дапаможа ў выпадку з дэрматытам у груднога дзіцяці. Трэба проста нанесці яе на месца запалення, пачакаць, пакуль паста высахне, і змыць яе вадой.

Калі трэба аблегчыць наступствы апёкаў, намачыце тканіну ў растворы соды і пакладзіце яе на месца апёку. Яшчэ ў гэтай сітуацыі можна прыняць ванну з ¼ стакана харчовай соды і з паловай стакана кукурузнай мукі. Такая ванна дапаможа знізіць раздражненне на скуры.

Сода можа стаць добрым дадаткам пры лячэнні грыбка і прышчоў. Можна змяшаць соду з маслам чайнага дрэва, каб палепшыць яе эфектыўнасць, і кропкава наносіць гэтую сумесь на месцы запаленняў.

Калі адчуваеце боль ці цяжар у страўніку пасля ўжывання вялікай колькасці ежы ці алкаголю, сода таксама можа дапамагчы. Развядзіце чайную лыжку соды ў стакане вады, дадайце некалькі кропляў лімоннага соку і выпіце. Іншы варыянт лячэння гэтай жа праблемы — дробка соды на кубак мятнай гарбаты.

Чайная лыжка соды на стакан вады таксама дапаможа пазбавіцца ад запора.

Сода ў касметыцы і падчас прастуды

Калі баліць горла, варта паласкаць яго двойчы на дзень растворам з соды і цёплай вады. Таксама паспрабуйце пры прастудзе інгаляцыі з содай, для гэтага вазьміце сталовую лыжку соды на літр кіпню. Такая інгаляцыя павінна доўжыцца 10 хвілін, а рабіць яе варта двойчы на дзень. Гэта дапаможа знізіць раздражненне слізістай горла і палегчыць дыханне.

Інгаляцыі з содай таксама маглі б быць карыснымі для хворых на мукавісцыдоз, але ў гэтым выпадку трэба пракансультавацца пра такое лячэнне з доктарам.

Калі хочаце зрабіць валасы больш мяккімі, сода і тут дапаможа. Растварыце чайную лыжку соды ў шампуні для валасоў, нанясіце сумесь на галаву і масіруйце скуру галавы тры хвіліны. Потым змыйце сумесь з валасоў — яны будуць больш чыстымі і мяккімі.

Нарэшце, харчовая сода — цудоўны сродак для тых, хто пакутуе праз дрэнны пах з рота. Змяшайце соду з вадкасцю для паласкання рота, і вы здолееце пазбавіцца гэтай далікатнай праблемы.

Ці можа сода нашкодзіць?

Лепей за ўсё выбіраць найменшую эфектыўную дазіроўку соды для ўжывання. Калі ж гэтага рэчыва будзе занадта шмат, вы можаце сутыкнуцца з непрыемнымі наступствамі, такімі як млоснасць, галаўны боль, раздражняльнасць, слабасць у мускулах і ацёк ступняў.

Не трэба прымаць соду даўжэй за два тыдні.

А вось спіс фактараў, людзям з якімі дакладна супрацьпаказанае тэрапеўтычнае ўжыванне соды: прыём сардэчных прэпаратаў ці антацыдаў, павышаны ўзровень натрыю ў сыроватцы крыві, ныркавая недастатковасць і рэспіраторны алкалоз.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Гэтае рэчыва называюць эліксірам маладосці. Як яго ўжываць?

Навукоўцы распавялі, якая спецыя захоўвае маладосць і дапамагае схуднець

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
1