Фота: Яфрэм Лукацкі, AP

Фота: Яфрэм Лукацкі, AP

Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на крыніцы сярод былых і дзейных амерыканскіх чыноўнікаў.

Па словах суразмоўцаў выдання, звесткі перадаваліся практычна ў рэальным часе. Сярод іх — спадарожнікавыя здымкі, а таксама іншая інфармацыя, у тым ліку пра тое, дзе дзейнічаюць пэўныя тыпы расійскіх падраздзяленняў.

Атрыманая інфармацыя дапамагла Украіне адвесці сродкі СПА і авіяцыю ад абстрэлаў, збіць расійскі транспартны самалёт з сотнямі вайскоўцаў у першыя дні вайны і сарваць штурмавую аперацыю на аэрадроме ў Гастомелі. Гэта не дазволіла вайскоўцам РФ перакінуць дадатковыя сілы пад Кіеў.

Акрамя таго, з дапамогай звестак амерыканскай разведкі гарантуецца бяспека прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. ЦРУ выкарыстоўвае «значныя рэсурсы» на збор інфармацыі для яго абароненасці, а таксама кансультуе ўкраінскі бок, як лепш перавозіць кіраўніка дзяржавы, распавялі суразмоўцы тэлеканала.

Паводле звестак NBC News, дзякуючы разведінфармацыі ЗША, Украіна працягвае перамяшчаць СПА і авіяцыю амаль у штодзённым рэжыме. Адзначаецца, што гэта адна з прычын, чаму Расіі не ўдалося дабіцца поўнага панавання ў паветры.

«Расійскія вайскоўцы літаральна бамбяць пустыя месцы там, дзе сродкі супрацьпаветранай абароны стаялі яшчэ ўчора», — заявіла выданню адна з крыніц, адзначыўшы, што перададзеная інфармацыя «аказала велізарны ўплыў на магчымасці расійскіх вайскоўцаў на зямлі».

Клас
114
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0