Фота: BBC Food
Каб прыгатаваць паштэйш, вам спатрэбіцца:
- 250 грамаў цукровай пудры,
- палачка карыцы,
- цэдра паловы лімона,
- 25 грамаў мукі + дадатковая мука для пасыпання,
- 12 грамаў кукурузнага крухмалу,
- 300 мілілітраў малака,
- 4 жаўткі + 1 цэлае яйка,
- насенне з аднаго стручка ванілі (ці 15 грамаў ванільнага цукру),
- 300 грамаў гатовага слоенага цеста.
- Разагрэйце духоўку да самай высокай з магчымых тэмператур ці як мінімум да 230 градусаў.
- Каб зрабіць цукровы сіроп, наліце ў каструлю 250 мілілітраў вады і пакладзіце туды цукровую пудру, карыцу і цэдру лімона. Давядзіце да кіпення, варыце пасля закіпання 3 хвіліны. Адстаўце сіроп у бок, пакуль ён цалкам не астыне, потым прыбярыце з сіропу карыцу і цэдру лімона.
- Каб зрабіць крэм для паштэйш, змяшайце муку і крухмал у місцы. Дадайце 2-3 сталовыя лыжкі малака і размяшайце сумесь пальцам, каб яна стала аднароднай.
- Давядзіце рэшту малака да кіпення ў каструлі на малым агні, пастаянна памешвайце. Паступова дадавайце малако да мучной сумесі, потым узбівайце сумесь на працягу хвіліны, ці пакуль яна не набудзе гладкую і аднародную структуру. Павольна ўмяшайце ў крэм цукровы сіроп, потым паступова ўмяшайце ў сумесь жаўткі, яйка і ваніль. Узбівайце крэм, пакуль ён не стане аднародным. Адстаўце ўбок.
- Раскатайце цеста на пасыпанай мукой паверхні ў прастакутнік прыкладна міліметровай таўшчыні. Павярніце да сябе самы доўгі бок прастакутніка і скруціце цеста ў як мага больш шчыльны рулет, змажце яго вадой. Нарэжце рулет на дыскі таўшчынёй два сантыметры.
- Пакладзіце дыскі па адным у формы для кексаў і мокрымі пальцамі патрыце дыскі кругавымі рухамі, каб цеста паднялося ў форме вышэй. Сачыце за тым, каб у цесце не было дзірак.
- Кладзіце на аснову крэм, пакуль формы амаль цалкам не запоўняцца.
- Выпякайце на працягу 20 хвілін, ці пакуль паверхня пірожных не пацямнее. Перад падачай астудзіце пірожныя як мінімум 10 хвілін, каб крэм трохі застыў.
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Чытаць таксама:
Не выкідайце костку ад авакада — вось 6 варыянтаў таго, як яе выкарыстаць у ежу ці для касметыкі
Рэцэпт на выхадныя. Англійскі пірог банофі — бананы і карамель пад лёгкай шапкай з узбітых вяршкоў





