Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Марыюш Каміньскі.
Паводле яго слоў, у пералік трапілі кампаніі, якія займаліся пастаўкамі расійскіх энергарэсурсаў у Польшчу, а таксама прадпрыемствы, звязаныя з фігурантамі санкцыйных спісаў ЕС, паведамляе Reform.by.
— Таксама ў гэтым спісе будуць прадпрыемствы і алігархі, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, рэжымам, які падтрымлівае вайну ва Украіне, агрэсію Расіі супраць Украіны, які парушае правы чалавека, адказны за рэпрэсіі супраць свайго народа. Прадстаўніком такіх кампаній у спісе будзе кампанія BELOIL Polska, якая пастаўляе маторныя алівы і звадкаваны паліўны газ, — сказаў Каміньскі
Міністр патлумачыў, што санкцыі прадугледжваюць замарожванне рахункаў, адмову ў каціроўцы акцый, у выпадку алігархаў — забарону на ўезд. Каміньскі адзначыў, што выяўленне расійскіх актываў у Польшчы працягнецца.
Усяго ў пераліку 50 падсанкцыйных асоб, у тым ліку 15 чалавек і 35 кампаній. Абмежавальныя меры набылі моц 26 красавіка.
З кампаній, звязаных з Беларуссю, у спіс уключаная BELOIL Polska, якая належыць «Беларуснафце» і БНК (Беларуская нафтавая кампанія). Будуць замарожаныя іх рахункі і актывы, яны не змогуць ўдзельнічаць у дзяржзакупках.
У пералік уключаныя:
Таццяна Бакальчук, уласніца Wildberries;
Алег Дзерыпаска;
Міхаіл Фрыдман;
Міхаіл Гуцэрыеў;
Саіт-Салам Гуцэрыеў;
Вячаслаў Кантар;
Яўген Касперскі;
Аляксандра і Андрэй Мельнічэнка;
Аляксей Мардашоў;
Аляксей Нячаеў;
Барыс Нураліеў, кіраўнік «1С»;
Цімур Рашыдаў;
Ігар Сечын;
Віктар Вексельберг;
Санкцыі ў дачыненні да кампаній распаўсюджваюцца ў тым ліку на:
«Акрон»,
звязаныя з Нураліевым польскія юрыдычныя асобы «Аксіёма», «ФосАгро»,
дыстрыбутара «СУЭК бартэр на вугаль» і іншыя польскія юрыдычныя асобы СУЭК,
«Еўрахім» Польшча,
польскія юрыдычныя асобы «Фаберлік»,
сетка крамаў Go Sport, якая належыць «Спортмастеру»,
КамАЗ,
Kaspersky Lab і яе польскіх дыстрыб'ютараў,
KTK Polska,
кампанію «Новатэк» і яе польскія юрасобы,
кампанію Maga Foods (вытворчасць прадуктаў харчавання), звязанная з Міхаілам Фрыдманам,
«Газпрам»,
Severstal Distribution,
1C-POLAND,
WILDBERRIES і іншыя.





