Існуе рэальная небяспека ядзернай вайны, заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. «Цяпер вельмі істотныя рызыкі. Мне б не хацелася, каб іх штучна раздзімалі. Жадаючых нямала. Небяспека сур'ёзная, рэальная. Яе нельга недаацэньваць», — сказаў ён у праграме «Вялікая гульня» ў эфіры «Першага канала».

Параўноўваючы цяперашнюю сітуацыю з перыядам Карыбскага крызісу, міністр заявіў, што тады, як і цяпер, было мала «пісаных правілаў».

Але, паводле яго слоў, Маскве было зразумела, як паводзіць сябе Вашынгтон, а Вашынгтону — як паводзіць сябе Масква. Лаўроў сказаў, што ў часы Карыбскага крызісу «быў канал камунікацыі, якому давяралі лідары СССР і ЗША». «Цяпер няма такога канала, і ніхто не спрабуе яго стварыць», — заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама мяркуе, што пастаўкі Кіеву ўзбраенняў краінамі — членамі НАТА з'яўляюцца «проксі-вайной супраць Расіі». Узброеныя Сілы РФ будуць разглядаць склады гэтых узбраенняў як цэль на тэрыторыі Украіны, паведаміў Лаўроў.

«Вядома ж, гэтыя ўзбраенні будуць законнай цэллю для расійскіх узброеных сіл, якія дзейнічаюць у рамках спецыяльнай ўзброенай аперацыі, — сказаў ён. — Калі НАТА, па сутнасці справы, уступае ў вайну з Расіяй праз проксі і узбройвае гэтае проксі, то на вайне як на вайне».

Масква не адмаўляецца ад патрабаванняў, якія высунула на пачатку поўнамаштабнага вайсковага ўварвання ва Украіну, пацвердзіў кіраўнік МЗС РФ.

«Тое, што мы лічым неабходным, было абвешчана прэзідэнтам Расіі Пуціным: знішчэнне ваеннай інфраструктуры ў кантэксце дэмілітарызацыі краіны, з якой рабілі прамую пагрозу Расіі, па выразе Пуціна, «антырасію».

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21