З пункту гледжання Шуневіча, Чырвоная кніга на сённяшні дзень — гэта «рудымент» і «не больш чым інструмент, які рэгулюе праваадносіны чалавека з аб'ектамі дзікай прыроды, які дазваляе дзяржаве рацыянальна выкарыстоўваць свае прыродныя рэсурсы».

Зрэшты, ён прызнаў, што «гэтае меркаванне ў сучасным «экалагічна прасунутым» свеце можа быць непапулярным».

«Гэта ўсяго толькі пытанне рэгулявання колькасці жывёл. Калі мы кажам, што ёсць віды, папуляцыя якіх знаходзіцца ў прыгнечаным і пагрозлівым стане, то мы закрываем паляванне на іх. Прычым паляўнічыя тут не павінны выступаць «крайнімі» — мы закрываем любую дзейнасць, якая пагражае існаванню гэтых відаў», — патлумачыў ён.

У якасці прыкладу Шуневіч прывёў зубра:

«Папуляцыя зубра ў нашай краіне не знаходзіцца ў прыгнечаным стане, больш за тое, многія мікрапапуляцыі гэтай жывёлы знаходзяцца ў тым стане, калі яны ўжо наносяць шкоду сельскай і лясной гаспадарцы, а часам і прадстаўляюць пагрозу для чалавека. Паляваць на яго пры пэўных умовах можна, і тым не менш ён знаходзіцца ў спісах Чырвонай кнігі».

Тое ж самае тычыцца папуляцый рысі і мядзведзя, якія, паводле слоў Шуневіча, «дзе-нідзе ўжо даволі праблематычныя»:

«Безумоўна, драпежнік ў прыродзе павінен быць. Але калі яго шмат, калі ён пачынае рабіцца нахабным з-за адсутнасці паляўнічага прэсу і губляць любы страх перад чалавекам… то такая сітуацыя далёкая ад нармальнай».

Таксама кіраўнік БТПР задаўся пытаннем, чаму шэрыя журавы, лебедзі-шыпуны і белыя буслы не ўключаныя ў спіс паляўнічых відаў:

«Хоць калі б папуляцыю лебедзяў і буслоў хоць трохі прарэдзілі, то гэта б пайшло толькі на карысць усім астатнім водна-балотным і лугавым відам жывёл».

У гэтым выпадку, лічыць экс-міністр з пазіцыі не «вучонага, а паляўнічага-практыка», пералічаныя віды звяроў і птушак павінны быць прылічаныя да паляўнічых відаў, а Чырвоная кніга выступае ў якасці «свайго роду «абцяжарвання» дзяржаўных прыродаахоўных інструментаў» і «перашкаджае хуткаму прыняццю рашэнняў у дачыненні да тых ці іншых відаў жывёл».

Клас
2
Панылы сорам
71
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
72