Пачатак года абяцаў рынку нерухомасці ажыўленне: колькасць здзелак з кватэрамі ў студзені-лютым была адной з самых высокіх за апошняе дзесяцігоддзе, саступаючы толькі ўдаламу 2018 году. Але з пагаршэннем палітычнай і эканамічнай абстаноўкі падстаў для працягу росту попыту на кватэры ў сталіцы не стала.

Рэакцыя рынку ў сакавіку на сітуацыю не прымусіла сябе чакаць — у параўнанні з лютым колькасць здзелак скарацілася на 18%, ледзь перавысіўшы адзнаку ў 1000. Гэта прыкметна ніжэй за сярэдняе значэнне для пачатку вясны, але ўсё яшчэ вышэй, чым у крызісныя 2014-2015 гады.

Колькасць аб'яў аб продажы кватэр за люты вырасла на 4% да студзеня, у сакавіку — заставалася практычна такой жа.

Што куплялі ў сакавіку?

Скарачэнне попыту праходзіла нераўнамерна па розных тыпах кватэр. Менш за ўсё скарацілася колькасць здзелак з трохпакаёвымі — толькі на 10%. Удвая радзей у параўнанні з лютым заключалі здзелкі з 4-пакаёвымі кватэрамі, на траціну скараціліся продажы двухпакаёвак, на 17% — аднапакаёвак. Тым не менш, нягледзячы на такое істотнае зніжэнне, 1-пакаёвыя кватэры па-ранейшаму складаюць каля паловы ўсяго попыту, 2-пакаёвыя — траціну.

На працягу ўсяго мінулага года ў структуры здзелак адзначалася павышаная цікавасць да кватэраў у новых гатовых дамах. Ад месяца да месяца іх доля складала ў сярэднім 20-25%. У 2022 годзе гэтая тэндэнцыя праявіла сябе ў толькі студзені, а ўжо пачынаючы з лютага ўдзельная вага кватэр у гатовых новабудах скарацілася да 15%, у сакавіку — да сваіх звычайных значэнняў (13%).

Найбольш папулярнымі ў пакупнікоў былі кватэры, якія размяшчаюцца ў Фрунзенскім, Цэнтральным і Маскоўскім раёнах. Часцей за астатнія выбіралі сучасныя каркасныя і тыпавыя панэльныя дамы, радзей — старыя цагляныя дамы і сучасныя панэлькі.

Што з цэнамі?

На фоне крызісных палітычных і эканамічных падзей сярэдняя цана квадратнага метра за месяц скарацілася адразу на 8% і склала 1242$.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+медыяна абсалютных цэн):

— 1-пакаёвыя кватэры: 1319 $/м2 (—7.4% за месяц) — $ 45 000;
— 2-пакаёвыя кватэры: 1195 $/м2 (—8.2%) — $ 55 000;
— 3-пакаёвыя кватэры: 1134 $/м2 (—8.4%) — $ 68 300;
— 4-пакаёвыя кватэры: 1036 $/м2 (—8.7%) — $ 76 000.

Гэтая цана прапановы моцна схільная да ўплыву аб'яваў аб продажы кватэр у асобных новабудах (не ўсяго першаснага рынку). Паводле разлікаў, без уліку новабудаў сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў сакавіку складала 1327$ (-1% за месяц). У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай:

1-пакаёвыя кватэры — 1423 $/м2 (-0.4% за месяц),
2-пакаёвыя кватэры — 1361 $/м2 (-1.4%),
3-пакаёвыя кватэры — 1255 $/м2 (-1.5%),
4-пакаёвыя кватэры — 1216 $/м2 (-2.6%).

Па выніках сакавіка адрозненні паміж мікрараёнамі сталіцы выглядалі наступным чынам:

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0