Пацвердзілася таксама інфармацыя аб затрыманні Аляксандра Бухвостава, Віталя Чычмарова, Аляксандра Ярашука, Ірыны Бут-Гусаім і Ігара Ледніка (апошні затрыманы яшчэ 18 красавіка). Аднак месца, дзе знаходзяцца гэтыя людзі, пакуль не вядомае.
Няма сувязі з Янай Малаш, Ганнай Дусь, Васілём Бераснёвым, Дзмітрыем Бародкам, Міхаілам Громавым, Вадзімам Пайвіным, Юрыем Беляковым.
Адзіны, каго пасля допыту адпусцілі — Ігар Комлік.
Усе гэтыя людзі — лідары і актыў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама Свабоднага прафсаюза металістаў, Свабоднага прафсаюза беларускага, Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, якія ўваходзяць у ягоны склад.
Учора ў офісах прафсаюзаў і ў кватэрах актывістаў прайшлі ператрусы. А ў сераду 20 красавіка стала вядома, што 14 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў не выходзяць на сувязь.
Чытайце таксама:
Зачыстка незалежных прафсаюзаў: прайшлі ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў
«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП





