«Падчас паветранай трывогі, якая пачалася ў 05:46 і працягвалася да 07:02, працавалі нашы сілы супрацьпаветранай абароны», — сказаў Казіцкі.
Пасля ён дадаў, што ракетныя ўдары па Львоўскай вобласці былі нанесеныя з самалётаў Су-35.
«Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў паветранага камандавання «Захад» паветраных сілаў УС Украіны знішчылі чатыры крылатыя ракеты. Знішчальнікі акупантаў ўзляталі з аэрадрома Баранавічы», — заявіў Казіцкі.





