Беларусь і Украіна падпісалі гэта пагадненне яшчэ ў 1998 годзе, гэта значыць больш за 24 гадоў таму, піша «Зеркало».

Яго сутнасць у тым, што абедзве краіны прызнаюць дакументы аб адукацыі адзін аднаго: атрымаўшы школьны атэстат у Беларусі, можна было паступаць ва ўкраінскі ўніверсітэт. Дыплом Беларусі не трэба было пацвярджаць, каб уладкавацца на працу: яго прымалі нароўні з украінскімі. Аналагічная сітуацыя была і з вучонымі званнямі.

Цяпер гэта пагадненне больш не працуе. Што будзе пасля разрыву пагаднення, пакуль невядома.

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
8