Буча. 3 красавіка 2022 года. Фота: AP

Буча. 3 красавіка 2022 года. Фота: AP

У дакуменце гаворыцца, што 9 мая на будынках, якія належаць дзяржаве, прыватным і юрыдычным асобам, на жылых дамах, а таксама побач з рэзідэнцыяй прэзідэнта Латвіі, на галоўным будынку Сейма і Кабінета міністраў павінны быць вывешаныя дзяржаўныя сцягі Латвіі з жалобнай стужкай. Побач з гэтым сцягам павінен быць размешчаны ўкраінскі сцяг.

У гэты дзень дзяржустановы не павінны праводзіць масавыя святочныя мерапрыемствы, а калі на такія ўжо былі выдадзеныя дазволы, то трэба іх адмяніць.

Органы мясцовага самакіравання могуць прыняць рашэнне аб забароне правядзення сходу, шэсця або пікета, акрамя выпадкаў, калі мэта мерапрыемстваў — выказаць смутак у дзень памяці.

Акрамя таго, 9 і 10 мая 2022 года дэпутаты ўвялі забарону на выкарыстанне піратэхнікі.

Мэта закона — прыцягнуць увагу латвійскага грамадства да вайсковай агрэсіі, ініцыяванай Расіяй ва Украіне, і праявіць салідарнасць з украінскім народам у барацьбе за суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, паведамляе «Бі-бі-сі».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0