Фота: Reuters.com

Фота: Reuters.com

Папраўкі ў заканадаўства ўхваліў парламент на пасяджэнні 7 красавіка, паведамляе Newsmaker.md.

Партыя «Дзеянне і салідарнасць» заявіла, што ў Малдове забараняюцца «сімвалы і атрыбуты, якія прапагандуюць ваенную агрэсію, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці».

Дэпутаты таксама прагаласавалі за папраўкі ў Кодэкс аб правапарушэннях, паводле якіх фізічных і юрыдычных асоб, якія вырабляюць, дэманструюць або распаўсюджваюць забароненыя сімвалы, будуць штрафаваць.

Фізічным асобам пагражае штраф да 9 тысяч лееў ($490) або да 60 гадзін грамадскіх работ, а юрыдычным — штраф да 18 тысяч лееў ($980).

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0