На фотаздымках — вайскоўцы 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога Каўказскага казацкага палка, які дыслакуецца ў Стаўрапалі. Сярод загінулых ёсць, у прыватнасці, камандзір палка і некалькі камандзіраў роты.

Відавочна, усе 55 загінуўшых служылі ў адным палку. І ўсе яны загінулі ў час вайны ў Украіне.

Дэталі: таксама журналісты змаглі ідэнтыфікаваць некаторых ваенных. Сярод іх палкоўнік Канстанцін Зізеўскі, камандзір разведроты Аляксандр Лысенка, камандзір танкавай роты Нурмагамед Гаджымагамедаў і іншыя мужчыны.

Іх гібель пацвярджалі прадстаўнікі расійскіх органаў улады, Уладзімір Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў Гаджымагамедава званнем Героя Расіі.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1