Пра гэта пішуць «Мінск-Навіны» са спасылкай на КУП «Спецкамунаўтатранс».

Дрэвы просяць вынесці на кантэйнерныя пляцоўкі і пляцоўкі для буйнагабарытнага смецця загадзя. Пакінуць іх таксама можна каля смеццепрыёмных камер жылых дамоў.

Для жыхароў Кастрычніцкага, Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў, якіх абслугоўвае кампанія «Рэмондзіс», распрацаваныя свае графікі.

Перавозчык прыедзе па навагоднія дрэвы 23 і 30 студзеня.

Дрэвы павінны быць без мішуры і ўпрыгожванняў, іх не варта звязваць вяроўкамі ці абмотваць скотчам, а таксама заварочваць у пакеты ці плёнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0