У профілі Synesis на расійскім рэсурсе tadviser.ru Таццяна Лагойка фігуруе як фінансавы дырэктар, а ў профілі ў каталогу by.kompass.com — як галоўны бухгалтар.

У Synesis адмовіліся расказаць, чым займалася «Сінезіс Фенікс» і чаму ліквідуецца.

Афіцыйная працэдура ліквідацыі кампаніі пачалася ў канцы верасня. Гэта можа быць звязана як з унутранымі працэсамі ўнутры Synesis, так і з санкцыямі ў дачыненні да кампаніі.

Больш падрабязна аб ліквідацыі і санкцыях.

Synesis трапіла ў трэці пакет санкцый ЕC у снежні 2020 года, а ў чэрвені гэтага года ў чацвёрты санкцыйны спіс ЕC трапіў і сузаснавальнік Аляксандр Шатроў.

І кампанія, і Шатроў будуць судзіцца з Радай ЕС. Акрамя таго, праз санкцыі Synesis перайменавала частку сваіх кампаній, а Аляксандр Шатроў перастаў быць асноўным уладальнікам «Сінезіс» спачатку ў Беларусі, а потым і ўласнікам кампаніі ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0