Гэта не мігранты, а турысты, якія прыбылі ў Беларусь па турыстычных візах. <…> Міністэрства замежных спраў праводзіць вельмі сур’ёзную селекцыю і выдае візы толькі па запрашэннях ад канкрэтных турыстычных фірм. Яны функцыянуюць у Беларусі, даюць поўны пакет паслуг і маюць адпаведную рэгістрацыю, — патлумачыў Савіных.

Паводле яго слоў, частка гэтых людзей пасля вырашае перайсці мяжу з Еўрасаюзам. 

— Вось гэта ўжо можна кваліфікаваць як парушэнне закона і нелегальныя дзеянні. Але да таго моманту гэтыя грамадзяне знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі цалкам легальна, — запэўнівае дэпутат.

Савіных сцвярджае, што ў Беларусі затрымалі 15 чалавек, якія займаліся незаконнай перапраўкай мігрантаў за мяжу. Але сярод іх няма грамадзян РБ. 

— Яны ўбачылі, што мяжа паміж Літвой і Беларуссю дрэнна ахоўваецца, і пачалі выкарыстоўваць гэта ў сваіх мэтах. І тут мы зрабіць нічога не можам. Калі нам удаецца затрымаць парушальнікаў на падыходзе да мяжы, мы адпраўляем іх назад. Але многія прасочваюцца, паколькі стопрацэнтная ахова рубяжоў патрабуе вельмі сур'ёзных мер і ўкладанняў. 

Савіных абвінавачвае заходнія краіны ў тым, што яны збіваюць і выпіхваюць мігрантаў на тэрыторыю Беларусі. Але Беларусь нібыта не можа прыняць гэтых людзей, паколькі пераважная большасць з іх ужо выкінула дакументы.

Па сутнасці, гэта першы выпадак, калі беларускі чыноўнік пацвердзіў, што мігранты, якія тысячамі штурмуюць усходнюю граніцу Еўрасаюза, прыбываюць у Беларусь легальна і атрымліваюць тут турыстычныя візы. Калі памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі штодня даюць справаздачы, колькі мігрантаў было затрымана, то Беларусь не дае статыстыкі, колькі мігрантаў затрымалі пры спробе незаконна перайсці мяжу. Неаднаразова публікаваліся відэа, на якіх бачна, як беларускія памежнікі ніяк не рэагуюць на людзей і нават дапамагаюць ім трапіць у Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0