Сярод узнагароджаных — старшы памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык.

Яна атрымала падзяку за «шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю».

Аліна Касьянчык была дзяржабвінаваўцай па справе журналістак Белсата Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай. Яны былі асуджаныя на два гады калоніі за стрым з «Плошчы Перамен». Таксама яна брала ўдзел у судзе па справе аб надпісах «Не забудзем» ля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага на Пушкінскай.

Затым яна выступіла ў якасці пацярпелай па крымінальнай справе ў дачыненні да 33-гадовай мінчанкі Вольгі Сінялёвай, якая адмовілася здаваць ёй кватэру. Жанчыне далі два гады хатняй хіміі.

У чэрвені Касьянчык трапіла ў еўрапейскі санкцыйны спіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0