Хлопчык гуляў у двары, залез на дрэва. Затым вырашыў спусціцца, нага саскочыла і захрасла паміж двума стваламі дрэва на вышыні каля 1,5 метраў ад зямлі. Самастойна вызваліцца не ўдалося.

На дапамогу прыйшлі ратавальнікі. Адзін падрыхтаваў гідраўлічную станцыю, другі падтрымліваў хлопчыка маральна і фізічна, а трэці пры дапамозе спецінструмента вызваліў нагу.

Выратавальная аперацыя доўжылася менш за 10 хвілін, а шпіталізацыя не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0