Затрыманыя — 35-гадовы Андрэй Аніскевіч і 25-гадовы Ілля Палхоўскі, з пятай «карагоднай дзясяткі» ў Брэсце.

Аніскевіч атрымаў паўтара года хіміі, Палхоўскі — два гады хіміі. Яны вырашылі не адбываць пакаранне, а перабегчы мяжу Беларусі і Украіны. Узялі з сабой лесвіцу, каб пералезці праз сігналізацыйны комплекс, але іх затрымалі і ідэнтыфікавалі.

Зараз яны будуць дастаўленыя ў Брэст для адбыцця пакарання.

Нагадаем, што 13 верасня мінулага года ў Брэсце адбывалася чарговая пратэсная акцыя. Людзі маршам прайшлі па праезнай частцы праспекта Машэрава і спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Некалькі соцень асоб утварылі карагод. Была музыка, свята, нібыта карнавал — так згадваюць тыя падзеі відавочцы. Разганяць карагод прыехаў вадамёт.

Па гэтай справе ўжо асуджаныя некалькі дзясяткаў чалавек, а судзяць адразу цэлымі групамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1