Вясковец, які рыбачыў на возеры, звярнуўся да ратавальнікаў. Ён паведаміў, што за 200 метраў ад берага знаходзіцца казуля і не можа самастойна перасоўвацца. Людзі не рызыкнулі ісці да яе па тонкім лёдзе.

Ратавальнікі вырашылі не заставацца абыякавымі і адправіліся на дапамогу.

Імаверна, казуля правяла на слізкай ледзяной паверхні таўшчынёй каля двух сантыметраў некалькі гадзін. Стомленая жывёла «буксавала» на месцы, падала і зноў спрабавала ўстаць.

Начальнік змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 Дзятлава Дзмітрый Лянцэвіч, камандзір аддзялення Дзяніс Русін і старшы пажарны Аляксандр Патапаў надзелі гідракасцюмы сухога тыпу, захапілі з сабой выратавальную дошку, вяроўку і накіраваліся да казулі. Хлопцы асцярожна ўзялі знясіленую 40-кілаграмовую жывёлу і вынеслі на бераг. Трохі адпачыўшы, жывёла пабегла ў лес.

112.by

112.by

112.by

112.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0