БелТА

БелТА

«Вакцына будзе распрацавана — у нас сумненняў у гэтым няма. Іншае пытанне, што стварэнне айчыннай вакцыны мае шэраг неабходных умоў», — сказаў Дзмітрый Піневіч. Ён растлумачыў, што размова ідзе не толькі аб стварэнні прататыпа вакцыны, атрыманні малых партый, але і аб прамысловай вытворчасці.

«Створана комплексная група, працуе не адзін цэнтр. Асноўная работа сканцэнтравана на базе ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, у прыватнасці, гэтага РНПЦ. Але поспех магчымы пры сумеснай рабоце з зацікаўленымі калегамі, у тым ліку з Акадэміі навук, ВНУ», — адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, устаноўлены даволі жорсткія тэрміны. Стварыць прататып вакцыны плануецца да пачатку восені, а да канца года — доследна-прамысловую партыю.

Навуковы патэнцыял беларускіх спецыялістаў гэта дазваляе зрабіць, запэўніў Дзмітрый Піневіч. Разам з тым на прамысловую вытворчасць і правядзенне выпрабаванняў таксама патрабуецца час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0