Палата прадстаўнікоў, якая раней ужо ўхваліла гэты закон, зноў сабралася 10 сакавіка, каб зацвердзіць папраўкі, унесеныя Сенатам (сенатары ўхвалілі дакумент 7 сакавіка). За прыняцце закона прагаласавалі 220 сябраў палаты прадстаўнікоў, супраць выступілі 211 парламентарыяў.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў падпісаць дакумент 12 сакавіка.

План падтрымкі эканомікі сярод іншага прадугледжвае выдзяленне 400 мільярдаў даляраў, якія накіруюць на прамыя выплаты большасці амерыканцаў. Акрамя таго, у рамках плана да пачатку верасня падоўжаць выплаты дапамог па беспрацоўі ў памеры 300 даляраў у тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0