На аўтадарозе М1 / Е30 (пад'езд да Брэста) здзейснены смяротны наезд на дзіця, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы берасцеец на «Мерседэсе» збіў 13-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе (папярэдне на чырвоны сігнал святлафора). У выніку ДТЗ дзяўчынка загінула.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0