Сцяг ля Палаца Незалежнасці вярнулі назад на флагшток. Раней паведамлялася, што сцяг, імаверна, ноччу сарвала ветрам і відавочцы бачылі, як ён ляжаў каля флагштока. Каля 9:40 раніцы сцяг зноў паднялі.

Пазней у Гаррамаўтадары Мінгарвыканкама патлумачылі, што спецыялісты правяралі працу механічнага і электрычнага абсталявання флагштока ў рамках тэхнічнага абслугоўвання, якое праводзіцца ў адпаведнасці з графікам работ. Пасля праведзенай праверкі сцяг вярнулі на месца.

Вядома, што вага гэтага сцяга — 25 кілаграм. Палотнішча выраблена са спецыяльнай воданепранікальнай і ўстойлівай да выгарання тканіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0