Блогер Сцяпан Пуціла, які стварыў вядомы канал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, трапіў у топ-5 прэстыжнай польскай прэміі «Журналіст года. Grand Press 2020».

«Яго гісторыі пра масавыя пратэсты ў Беларусі абышлі свет. Ён транслюе іх з Польшчы, дзе вучыцца, і размяшчае на сваім канале на YouTube (больш за паўмільёна падпісчыкаў) і Telegram (800 тыс. чытачоў). Ён яднае публіцыстыку з рэпарцёрскім асвятленнем, дэманструючы вулічныя пратэсты і выкрываючы крывадушнасць рэжыму ў Беларусі.

Сцяпан Пуціла стаў узорам барацьбы за свабоду краіны і свабоду слова. І прыкладам неабыякавай журналістыкі, якая можа прыцягнуць увагу ўсяго свету. За гэта Лукашэнка яго пераследуе, а створаны Пуцілам канал беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім», — гаворыцца ў анатацыі на сайце прэміі.

Чытайце таксама:

Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч абвінавачаныя па трох артыкулах

Два каналы прызнаныя экстрэмісцкімі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0