Сёння ў Мінску таніраваны мікрааўтобус, у якім звычайна перавозяць сілавікоў, збіў невядомага ў балаклаве.
Здарэнне адбылося на вуліцы Гарадскі Вал падчас Маршу пенсіянераў. Там людзі ў балаклавах беглі па праезнай частцы. У нейкі момант аднаго з іх «дагнаў» таніраваны мікрааўтобус.
У выніку наезду мужчына ў балаклаве зрабіў кульбіт наперад, пасля чаго паспрабаваў нешта выказаць кіроўцу, але неўзабаве развярнуўся і пабег далей. Мяркуючы па ўсім, сур'ёзных траўмаў ён не атрымаў.





