Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 23 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 9 188 362 выпадкі каранавіруса, памерлі 474 339 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 388 153 выпадкі каранавіруса, а памерлі 122 610 чалавек, з іх 363 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1111,3 тысячы выпадкаў каранавіруса, 748 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 592,3 тысячы чалавек, 95 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчорашні дзень зафіксаваная ў Мексіцы — 1044 чалавекі.

Усяго ў свеце за 22 чэрвеня зафіксавана 138 975 новых выпадкаў каранавіруса.

За 22 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 3880 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0