Алесю Аркушу — пісьменніку, выдаўцу і аднаму з найлепшых рок-паэтаў 90-х сёння спаўняецца 60 гадоў.

Фота з фэйсбука Алеся Аркуша.

Фота з фэйсбука Алеся Аркуша.

Алесь Аркуш (сапраўднае прозвішча Козік) нарадзіўся ў Жодзіне, але ад сярэдзіны 1980-х яго лёс звязаны з Полацкам. Тут ён заснаваў Таварыства вольных літаратараў ды прэмію «Гліняны Вялес», тут выдаваў альманахі «Ксэракс Беларускі» ды «Калосьсе».

Яго вершы гучалі з сцэнаў рок-фестываляў у выкананні культавага наваполацкага гурта «Мясцовы час». 

Аркуш — аўтар дзесяці паэтычных кніг, трох зборнікаў эсэістыкі і пяці раманаў, з якіх тры — «Захоп Беларусі марсіянамі», «Сядзіба» і «Спадчына» — выдаў толькі за чатыры апошнія гады. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0