Краіны Балтыі першымі ў ЕС аднаўляюць бязвізавыя паездкі для свайго насельніцтва, перарваныя 17 сакавіка з-за пашырэння каранавіруса. Адпаведны дакумент кіраўніка МЗС Латвіі, Літвы і Эстоніі падпішуць 15 мая ў Рызе, піша tass.ru.

Пагадненне прадугледжвае, што з 15 мая па краінах Балтыі змогуць без абмежаванняў перамяшчацца жыхары гэтых краін і асобы, якія маюць права на знаходжанне ў іх, калі яны апошнія 14 дзён не знаходзіліся па-за межамі Балтыі, ім не прызначаная самаізаляцыя ў сувязі з заражэннем або статусам кантактнай асобы інфікаванага, а таксама яны не маюць прыкмет захворвання дыхальных шляхоў.

Грамадзянам Латвіі і Эстоніі пры ўездзе на тэрыторыю Літвы трэба будзе прайсці памежны кантроль, паказаўшы пасведчанне асобы.

Акрамя памежнікаў на кантрольных пунктах Літвы будуць дзяжурыць медыкі. Яны будуць збіраць і апрацоўваць анкеты, якія трэба будзе запоўніць падарожнікам, і ацэньваць стан іх здароўя.

Як адзначыў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу, краіны Балтыі хацелі б далучыць да бязвізавага рэжыму Фінляндыю. Гэтае пытанне кіраўніка МЗС могуць абмеркаваць на сустрэчы ў Рызе.

На 14 мая, у краінах Балтыі выяўлены агулам 4231 выпадак заражэння каронавірусам. У Латвіі пацверджана 962 выпадкі захворвання, памерлі 19 чалавек, у Літве — 1511 хворы і 54 памерлых, у Эстоніі — 1758 і 62 адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0