Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін пакуль не згадваў пра планы свайго ўдзелу на выбарах у 2024 годзе, перадае «Газета.Ru».

Пяскоў нагадаў словы Пуціна пра тое, што наперадзе яшчэ шмат часу да 2024 года.

«Падчас выступу ў Дзярждуме ён не згадаў пра якое-небудзь рашэнне наконт 2024 года. Ён, наадварот, сказаў, што яшчэ куча часу да 2024 года. Трэба будзе напружаная праца. Не трэба нікуды Пуціна праводзіць, ён знаходзіцца ў пачатковай стадыі свайго прэзідэнцкага тэрміну», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0