Група студэнтаў, так званыя «кантакты другога ўзроўню», шпіталізавана ў шпіталь ветэранаў для наступнага тэставання на COVID19. Хворых сярод студэнтаў няма. Універсітэт працуе ў звычайным рэжыме, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Міністэрства аховы здароўя зазначае, што мае права паведамляць толькі пра агульную колькасць пацверджаных выпадкаў. Інфармацыя, якая дазваляе ідэнтыфікаваць пацыента, не можа быць прадстаўлена ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона «Аб ахове здароўя».

Як паведаміў тэлеграм-канале «Отчіслено», учора на факультэце міжнародных адносін 2 курса спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» бралі мазкі проста ва ўніверсітэце.

Адзін са студэнтаў быў шпіталізаваны ў інфекцыйную бальніцу з тэмпературай.

Пасля ўзяцця мазкоў дэкан адпусціў астатніх дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0