«Вельмі важна, каб грамадзяне, якія прыязджаюць з-за мяжы, павялічылі сваю свядомасць. Калі вы вярнуліся з краін, якія не вельмі спрыяльныя па эпідэміялогіі, здайце тэст, абмяжуйце свае кантакты, не наведваеце сваіх пажылых сваякоў», — заявіў міністр здароўя Уладзімір Каранік журналістам пасля сустрэчы з А. Лукашэнкам.

Уладзімір Каранік заявіў, што Мінздароўя працуе на прафілактыку — каб не прыйшлося гасіць успышку. Бальніцы перапрафіляваны на нядоўгі час. Цяпер ва ўсіх абласцях краіны ёсць карпусы бальніц, якія гатовыя да паступлення хворых. Для таго, каб пры паступленні хоць аднаго захварэлага, не трэба было тэрмінова эвакуяваць ўвесь корпус.

Таксама галоўны доктар краіны заявіў, што Мінздароўя выступае за абмежаванне масавых мерапрыемстваў.

На сённяшні дзень у Беларусі афіцыйна пацверджана 12 выпадкаў каранавіруса, 3 чалавекі выздаравелі. Напярэдадні Мінадукацыі заявіла, што зачыняць сады, школы і ўніверсітэты на каранцін не плануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0