Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша sb.by

Згодна з пастановай, па беларускай або рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў уключна, для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю — ад 0 да 24. Па першым профільным прадмеце (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія) для паступлення хопіць 20 балаў. Па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) трэба набраць мінімум 25 балаў.

Калі матэматыка, фізіка, хімія, біялогія з'яўляецца другім прадметам профільнага іспыту, то абітурыенту будзе дастаткова 10 балаў. Калі другі профільны прадмет — гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, замежныя мовы, то ахвотным апынуцца ў ліку студэнтаў трэба набраць мінімум 15 балаў.

Трохі ніжэйшы парогавы бал для ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта, для ваенных факультэтаў і спецыяльнасцяў «Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалаводства», «Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «Меліярацыя і водная гаспадарка», «Аграінжынер». Па беларускай або рускай мовах абітурыентам трэба набраць мінімум 7 балаў, столькі ж — па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі і замежных мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0