Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, лідар «Акіяна Эльзы» Святаслаў Вакарчук пакінуў пасаду кіраўніка партыі «Голас». Пра гэта ён паведаміў у відэазвароце, апублікаваным на старонцы палітсілы ў Facebook.

Па словах палітыка, сёння Украіна стаіць перад «сур'ёзным выклікам», паколькі ўлада пад выглядам новых асоб «працягвае» старыя кадры.

«Мы ж сваім прыкладам паказваем адваротнае: мы прыводзім да лідарскіх пазіцый і ў партыі, і ў парламенце новых прафесійных людзей. Менавіта таму сёння на з'ездзе партыі «Голас» выбралі новым кіраўніком партыі найлепшага кіраўніка з нашай каманды Кіру Рудзік», — сказаў Вакарчук.

Ён падкрэсліў, што застанецца ў партыі і працягне працаваць над яе развіццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0