Улады Турцыі прапанавалі гасцініцам і турфірмам краіны перанесці пачатак турыстычнага сезону з сакавіка на сярэдзіну або канец красавіка з-за каранавіруса. Пра гэта піша Anadolu.

Міністр культуры і турызму Мехмет Нуры Эрсой рэкамендаваў тураператарам пачынаць арганізацыю паездак у краіну пасля 15 красавіка. Міністр гандлю Рухсар Пекджан, у сваю чаргу, паабяцаў перанесці ўсе міжнародныя выставы на канец красавіка.

У Анкары выказалі боязь, што, улічваючы сітуацыю ў Еўропе, існуе высокая рызыка шырокага распаўсюджвання захворвання ў Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0