Абаронца італьянскага «Ювентуса» Даніэле Ругані інфікаваны каранавірусам. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Ювентуса».

«Ювентус» актывуе ў гэтыя гадзіны ўсе працэдуры ізаляцыі, прадугледжаныя заканадаўствам, уключаючы перапіс тых, хто меў з ім кантакт», — гаворыцца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што аналізы гульца далі станоўчы вынік, аднак захворванне праходзіць без сімптомаў.

«Ювентус» на наступным тыдні ў Лізе чэмпіёнаў павінен у Турыне згуляць з «Ліёнам». Не факт, што гэты матч пройдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0