Двое вайскоўцаў ЗША і брытанец загінулі, 12 чалавек атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу ў сераду іракскай ваеннай базы Эт-Таджы, дзе раскватараваныя амерыканскія вайскоўцы, піша tass.ru.

На тэрыторыю размешчанай на поўнач ад Багдаду іракскай вайсковай базы ўпалі 18 ракет.

Размешчаная ў правінцыі Салах-эд-Дын база Эт-Таджы неаднаразова з пачатку года падвяргалася абстрэлам у адказ на налёт ВПС ЗША 29 снежня мінулага года на лагер шыіцкіх фармаванняў. Тады загінулі 27 апалчэнцаў. 3 студзеня ў выніку ракетнай атакі амерыканскіх ВПС у раёне аэрапорта Багдада былі забітыя камандуючы сіламі «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал Касем Сулеймані і намеснік камандзіра «Аль-Хашд аш-Шаабі» Абу Махдзі аль-Мухандзіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0