Злучаныя Штаты з пятніцы, 13 сакавіка на 30 дзён уводзяць забарону на ўезд у краіну замежнікаў, якія прыбываюць з еўрапейскіх дзяржаў. Выключэнне будзе зроблена толькі для Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы ў сераду ўвечары з тэлезваротам да суграмадзян у сувязі з пашырэннем каранавіруса, піша tass.ru.

Трамп патлумачыў павелічэнне маштабаў распаўсюду каранавіруса ў ЗША тым, што Еўрапейскі саюз не прыняў неабходных мер для абмежавання паездак.

«У самым пачатку ўспышкі мы ўсталявалі маштабныя абмежаванні на ўезд з Кітая і ўвялі ў дзеянне першы за 50 гадоў каранцін на федэральнай узроўні. Мы абвясцілі надзвычайную сітуацыю ў сферы аховы здароўя і ўсталявалі самы высокі ўзровень засцярогі ад паездак у іншыя краіны, куды распаўсюджвалася гэтая жудасная інфекцыя», — сказаў ён.

«Пасля прыняцця гэтых ранніх і вельмі сур'ёзных мер у Злучаных Штатах было значна менш выпадкаў заражэння вірусам, чым цяпер маецца ў Еўропе», — адзначыў Трамп. «Еўрапейскі саюз не прыняў такія ж меры засцярогі і не абмежаваў уезд з Кітая і іншых месцаў пашырэння. У выніку тыя, хто прыязджае з Еўропы, стварылі ў ЗША вялікую колькасць новых ачагоў», — перакананы кіраўнік Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0