Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Конці абвясціў пра поўнае спыненне дзейнасці ўсіх устаноў сфер паслуг і адукацыі на ўсёй тэрыторыі краіны.

Працаваць будуць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, пошты і банкі.

Заводы ды іншыя вытворчасці не спыняць працы.

Грамадзян заклікаюць не выходзіць на вуліцы без патрэбы.

Такія напаўнадзвычайныя захады прынятыя на два тыдні, «пакуль не стане ясна, як яны паўплываюць на колькасць заражэнняў», сказаў прэм'ер Італіі.

Урад краіны пайшоў на гэтыя меры пасля таго, як колькасць заражаных перасягнула 12 тысяч, а лічба ахвяр эпідэміі наблізіліся да 1000.

Няясна, ці будзе эфект ад новых захадаў, калі інфекцыя ўжо масава распаўсюдзілася па ўсёй краіне.

Большасць краін свету перарвалі або абмежавалі авіязлучэнне з Італіяй. Аўстрыя і Славенія абмежавалі магчымасці перасекчы сухаземную мяжу з апенінскай краінай.

Варта адзначыць, што па колькасці заражэнняў на душу насельніцтва да Італіі наблізіліся такія еўрапейскія краіны, як Нарвегія, Данія, Швейцарыя, а таксама Бахрэйн і Катар у Персідскай затоцы. Гэта ўсё найбагатыя дзяржавы. Напрошваецца думка, што ў шэрагу бедных дзяржаў колькасць заражэнняў не меншая, адно што эфектыўнасць выяўлення выпадкаў ніжэйшая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0