У Камчацкім краі распачатая крымінальная справа супраць жыхара пасёлка Асора Карагінскага раёна пасля таго, як ён зламаў сківіцу свайму васьмігадоваму сыну, піша rbc.ru.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы снежня. Хлопчык пачаў спрачацца з маці перад тым, як пайсці ў школу, бацька падняў яго і кінуў на падлогу. У дзіцяці пайшла кроў, яму далі болесуцішальны сродак і адправілі ў школу.

Настаўнікі ўбачылі сляды пабояў на твары, школьнік быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы, дзе ў яго дыягнаставалі пералом ніжняй сківіцы са зрушэннем.

Бацька дзіцяці раней сцвярджаў, што той «проста ўпаў». Праверка высветліла, што хлопчыка збіваюць ўжо не першы раз. У дачыненні да мужчыны завялі справу за невыкананне абавязкаў па выхаванні непаўналетняга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0