Адміністрацыйную справу лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і яго брата Максіма Урбановіча разгледзелі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. На абаронцаў Курапатаў склалі пратаколы за нібыта дробнае хуліганства па арт. 17.1 КаАП, паведамляе spring96.org

Хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны 8 лістапада на акцыі «Сустрэча свабодных людзей» штурхалі дзверы гарадской Ратушы, калі браты кінуліся ратаваць Андрэя Шарэнду, якога супрацоўнікі АМАПа зацягнулі ў будынак. 

Пры гэтым суд ніякім чынам не паведаміў ні Дзянісу, ні Максіму пра тое, што суд адбудзецца 5 снежня. Хлопцы даведаліся пра гэта выпадкова. 

Суддзя палічыў братоў вінаватымі ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і прызначыў абодвум абаронцам Курапатаў штрафы па 30 базавых велічынь кожнаму (гэта па 765 рублёў). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0