president.gov.by

president.gov.by

«Сям'я павінна стаць арыенцірам усёй сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Што б мы ні рабілі — будавалі жыллё, добраўпарадкоўвалі нашы гарады, развівалі адукацыю, медыцыну, спорт, у якасці галоўнага спажыўца дабротаў і паслуг мы павінны бачыць дзяцей, сям'ю з дзецьмі», — заявіў Лукашэнка, выступаючы перад дэпутатамі парламента.

«Сёння дзіўныя метамарфозы адбываюцца, я на гэта асаблівую ўвагу звяртаю. Калі раней мы ў сёлах, у малых і вялікіх гарадах працавалі, а не працавалі — нас бацькі прымушалі. Сёння, на жаль, усё адбываецца наадварот: нашы маладыя бацькі, нагу за нагу, на канапу, раней з газетай, тыкаюць у гэтыя планшэты, часам глядзяць у «скрыню» … І адкрываючы спартыўныя аб'екты пры школах, я прашу, каб дзеці цягнулі гэтых лянівых бацькоў на спартыўныя аб'екты. Гэта не толькі знешняе патрабаванне. У гэтым вялікі сэнс: людзі хварэць менш будуць! Менш у аптэкі будзем хадзіць і патрабаваць, каб танней былі лекі. Нажаль, вось так перагортваецца свет нават у дробязях», — сказаў ён.

«Толькі так мы захаваем нашу самаідэнтычнасьць, захаваем беларускую нацыю. Законы, а таксама дзейнасць і асабісты прыклад людзей, якія сёння з'яўляюцца лідэрамі меркаванняў, прадстаўнікі ўлады, навуковай і творчай інтэлігенцыі - павінны працаваць на рашэнне гэтага жыццёва важнага пытання», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0