Сёння на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі кіраўнік дзяржавы адразу ж заклікаў не чакаць ад яго нейкіх глабальных заяў, піша sb.by

- Адсочваючы СМІ рознага толку, у тым ліку думкі дэпутатаў, я лавіў сябе на думцы, што гэтая добрая традыцыя (сустрэча двух скліканняў парламента) не ўкаранілася ў нашай свядомасці. Сёе-той чакаў ад мяне глабальных заяў, але гэта не форма для глабальных заяў. У нас ёсць Пасланне прэзідэнта народу і Парламенту. Сёння — такая добрая традыцыя, якая ўсталёўваецца ў нашай краіне. Хутчэй, гэта нейкія ацэнкі, нейкія разважанні аб рабоце Парламента. Тут, менавіта ў гэтай зале мы можам пагаварыць пра надзённыя пытанні нашай дзяржавы. Вы эліта нашага грамадства. Вас абралі людзі. Даказвайце людзям справай, што вы вартыя гэтага высокага звання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0