62-гадовай жыхарцы Маладзечна даслалі на электронны паштовы адрас паведамленне. Невядомы пагражаў адправіць запісанае відэа ўсім сябрам і знаёмым, у тым ліку з сацыяльных сетак. Каб засталося ў таямніцы тое, чым жанчына займалася ў вольны час, неабходна было на працягу 50 гадзін пералічыць эквівалент 550 даляраў на паказаны ў лісце ананімны біткойн-кашалёк, паведамляе абласная міліцыя.

 Для большай праўдападобнасці ў якасці адпраўніка стаіць электронны адрас самой ахвяры - так ствараецца ўражанне аддаленага узлому.

Праўда, на гэты раз ашуканцы «пралічыліся». Ліст-вымагальнік быў адпраўлены на электронную пошту адной з медыцынскіх устаноў горада. Камп'ютарам заяўніца карыстаецца выключна ў службовых мэтах. Ды і спроба ўзлому малаверагодная — на камп'ютары ўсталяваная антывірусная праграма.

Па дадзеным факце супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС праводзяць праверку.

Міліцыя нагадвае, што калі вы атрымалі падобнага роду ліст, у першую чаргу, ні ў якім разе не пераводзьце запатрабаваную суму і неадкладна паведамце ў праваахоўныя органы.

Памятайце, што гэта атака носіць масавы характар. Праз рассылку зламыснікі адпраўляюць паведамленні дзясяткам тысяч чалавек у надзеі, што некаторыя з іх, аматары сайтаў «для дарослых», усё ж трапяцца на вуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0