«Заляцеў на Радзіму. Вельмі хутка. Нават і не зразумеў: ці тое ў думках было, альбо сапраўды здарылася. Але стала лепей на сэрцы. Дзіўна, як моцна у дзяцінстве хацелася адсюль з’ехаць і пабачыць свет, і кожны момант жыцця цягнуўся нібы слімак. А зараз, знаходзячыся тут, адчуваеш, як быццам знайшоў тую самую крыніцу ў час смагі. Люблю Радзіму. Спадзяюся, не аддадуць нас на здачу нікому», — напісаў у сваім інстаграме Андрэй Скараход.

Шоумэн, вядомы ўдзелам у расійскім «Камедзі клаб», вырас у Старых Дарогах. На галоўнай плошчы роднага горада ён прачытаў пачатак «Новай зямлі» Якуба Коласа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0