Спецыялісты амерыканскага Інстытута колеру Pantone (Pantone Color Institute) вызначылі галоўны колер 2020 года. Ім стане класічны сіні, паведамляецца на сайце арганізацыі, піша tass.ru.

 

Pantone Color Institute - гэта даследчы цэнтр кампаніі Pantone, які займаецца эксперыментальнай працай з колерам і яго ўплывам на розныя сферы (моду, паліграфію, дызайн інтэр'еру, рэкламу, кіно).

«Пазачасавае і нязменнае адценне сіняга Pantone 19-4052 Classic Blue (паводле даведніка колераў TPX / TCX) элегантнае ў сваёй прастаце <…> ўспрымаецца намі як колер спакою, Pantone 19-4052 дае адчуванне міру і спакою чалавечай душы», — гаворыцца ў паведамленні.

«Бясконцы сіні нагадвае нам велізарнае і бязмежнае вячэрняе неба. Classic Blue падахвочвае выйсці за рамкі звычайнага», - лічыць выканаўчы дырэктар інстытута колеру Pantone Леатрыс Эйсман.

Pantone Color Institute вызначае галоўны колер з 2000 года. Па версіі арганізацыі, колерам 2019-га стала адценне аранжавага 16-1546 Living Coral.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0